Выбяры кнігу

Паважаныя чытачы!

Фонд Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі (РНМБ) змяшчае больш за 950 тысяч выданняў па медыцыне, ахове здароўя і сумежным навукам. Мы беражлiва захоўваем, пастаянна папаўняем наш фонд i імкнемся зрабіць яго як мага больш якасным, каб ён адпавядаў патрэбам кожнага наведвальніка. Прапануем Вам прыняць удзел у выбары новай літаратуры для ўключэння ў фонд РНМБ.

Для ўдзелу ў апытанні, неабходна выбраць раздзел медыцыны, які Вас цікавіць, азнаёміцца з апісаннем і анатацыяй кніг, прапанаваных да набыцця. Калі выданне Вас зацікавіла, тады націсніце на кнопку (Параіць), якая знаходзiцца ў левым ніжнім куце на кожнай старонцы. Вы можаце выбраць адно або некалькі выданняў — галоўнае, каб яны Вам былі неабходныя.

На апошняй старонцы прапануем упісаць назву і аўтара кнігі, якую Вы хацелі бы бачыць у фондзе РНМБ, але не знайшлі ў спісе. Мы зробім усё магчымае, каб набыць літаратуру, якая Вас цiкавiць!

Спіс прапанаванай да набыцця літаратуры абнаўляецца кожны месяц.

Ваша экспертнае меркаванне для нас будзе вельмі важным!

Удзельнічайце ў апытанні, і мы пастараемся, каб літаратура, якую Вы адзначылi, у блiжэйшы час папоўніла фонды РНМБ!