Асноўныя кірункі работы аддзелаў

Аддзел фармавання рэсурсаў

  • бягучае і рэтраспектыўнае камплектаванне фонду ў адпаведнасці з «Тэматыка-тыпалагічным планам камплектавання фонду»;
  • рэгістрацыя, улік і выключэнне дакументаў;
  • арганізацыя і вядзенне дакументаабмену;
  • бібліятэчная апрацоўка і каталагізацыя дакументаў;
  • індэксаванне дакументаў па УДК;
  • аказанне метадычнай дапамогі медыцынскім бібліятэкам сеткі ў пытаннях фарміравання фонду, каталагізацыі і індэксавання дакументаў паводле УДК.

Аддзел захоўвання дакументаў

  • арганізацыя (размяшчэнне, захоўванне) бібліятэчнага фонду і забеспячэнне яго захаванасці;
  • забеспячэнне паўнаты і аператыўнасці задавальнення запытаў карыстальнiкаў  бібліятэкі;
  • аказанне метадычнай дапамогі медыцынскім бібліятэкам сеткі ў пытаннях дэпазітарнага захоўвання дакументаў і арганізацыі працы з фондам.

Даведачна-інфармацыйны аддзел

  • аператыўнае задавальненне інфармацыйна-бібліяграфічных патрэб індывідуальных і калектыўных карыстальнікаў;
  • фармаванне базы даных «Аnalitika» электроннага каталога;
  • ажыццяўленне інфармацыйнай падтрымкі работнікаў сістэмы аховы здароўя;
  • аказанне метадычнай дапамогі ў пытаннях даведачна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай работы бібліятэкам сеткі.

Аддзел абслугоўвання

  • арганізацыя інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў;
  • укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій у сістэму інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання;
  • арганізацыя інфармацыйна-масавай работы;
  • забеспячэнне захаванасці бібліятэчнага фонду;
  • арганізацыя падсобнага фонду аддзела;
  • аказанне метадычнай дапамогі медыцынскім бібліятэкам сеткі ў пытаннях інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў;
  • даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў з дапамогай каталогаў і баз даных;
  • фармаванне фонду электронных дакументаў;
  • аказанне метадычнай дапамогі медыцынскім бібліятэкам сеткі ў пытаннях даведачна-бібліяграфічнага і інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы

  • даследаванне і аналіз рынка бібліятэчна-інфармацыйных паслуг і патэнцыяльных карыстальнікаў бібліятэкі;
  • фармаванне наменклатуры бібліятэчна-інфармацыйных паслуг і прадукцыі бібліятэкі ў адпаведнасці з выяўленымі патрэбамі;
  • ажыццяўленне рэкламна-інфармацыйнай дзейнасці, фармаванне станоўчага іміджу бібліятэкі;
  • укладанне дамоваў з арганізацыямі на бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне.

Аддзел бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій

  • фармаванне інфармацыйных рэсурсаў у галіне медыцыны і аховы здароўя;
  • забеспячэнне доступу ўстановам і спецыялістам аховы здароўя да інфармацыйных рэсурсаў (уласных і сусветных) на аснове камп’ютарных і тэлекамунікацыйных тэхналогій;
  • ажыццяўленне рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці;
  • забеспячэнне функцыянавання комплекснай сістэмы аўтаматызацыі бібліятэкі;
  • асваенне і ўкараненне новых інфармацыйных, камп’ютарных і тэлекамунікацыйных тэхналогій;
  • адміністраванне лакальнай вылічальнай сеткі, сервернага і тэлекамунікацыйнага абсталявання;
  • прафілактыка і паднаўленне сродкаў вылічальнай тэхнікі, сеткавага і тэлекамунікацыйнага абсталявання;
  • аказанне метадычнай дапамогі медыцынскім бібліятэкам сеткі ў пытаннях аўтаматызацыі.

Аддзел аператыўнай паліграфіі

  • выкананне капіявальна-размнажальных работ;
  • друк брашур, лiстовак;
  • рэстаўрацыя дакументаў з фонду бібліятэкі.

Музей гісторыі медыцыны Беларусі

  • фармаванне фондаў і захаванне помнікаў гісторыі медыцыны і аховы здароўя Беларусі;
  • ажыццяўленне адукацыйнай і асветніцкай дзейнасці: стварэнне экспазіцый і выстаў, арганізацыя экскурсійнага абслугоўвання.