Запіс чытачоў

Права карыстацца бібліятэкай маюць усе катэгорыі грамадзян у адпаведнасці з іх інфармацыйнымі запытамі і ў адпаведнасці з «Правіламі карыстання ДУ «Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка».

Запіс чытачоў у ДУ РНМБ адбываецца ў зале выдачы дакументаў (3 паверх, каб. 310, тэл. (017) 367-26-44).

Асноўным дакументам, які дае права карыстання бібліятэкай, ёсць білет чытача. Для атрымання білета чытача неабходна падаць пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу. Кошт бiлета чытача — 2 руб. 00 кап.

Згодна з «Правіламі абслугоўвання карыстальнікаў у зале выдачы дакументаў», атрымваць дакументы з фонду ДУ РНМБ на дом маюць права карыстальнікі, якія працуюць ва ўстановах аховы здароўя i стала пражываюць у г. Мінску або Мінскім раёне. Пры запісе неабходна падаць даведку або пасведчанне з месца працы і пашпарт з пастаяннай прапіскай / рэгістрацыяй у г. Мінску ці Мінскім раёне.